У Баранавіцкім раёне злодзеі скралі атрутныя рэчывы на 35 мільёнаў рублёў

На 35 мільёнаў рублёў скралі зламыснікі атрутных рэчываў у сельскім вытворчым кааператыве "Паланэчка" Баранавіцкага раёна. Забралі яны самыя дарагія гербіцыды, якія набываліся на ўвесь сезон для хімічнай апрацоўкі кукурузы. Агулам было вынесена са склада 8 найменняў атруты.

Дарэчы, у жніўні летась з гэтага склада было скрадзена ўгнаенняў і атрутных рэчываў на 20 мільёнаў рублёў. Тады злачынцы, каб патрапіць у памяшканне, разабралі сцяну. Пасля таго тры сцяны былі ўмацаваныя, а чацвёртая - не. Яе цяпер і разабралі злодзеі.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы