У баранавіцкія выбаркамы не трапілі прадстаўнікі БРСМ і “Белай Русі"

Свой унёсак у выбары вырашылі зрабіць БРСМаўцы Брэстчыны. У Ляхавіцкім раёне яны удзельнічаць у агітацыйнай кампаніі за кандыдатаў ад улады, будуць назіраць за працэсамі галасавання.
У Нясвіжы з БРСМаўцаў складаюцца агітацыйна-прапагандысцкія групы, якія будуць агітаваць моладзь і тлумачыць, як і за каго трэба галасаваць.

У Баранавічах БРСМ збіраецца назіраць за выбарамі, хаця ў выбарчых камісіях, паводле інфармацыі з уладных структураў, прадстаўнікоў ад БРСМ як ад грамадскай арганізацыі, няма. Як, дарэчы і ад “Белай Русі”.