У Барысаве 70 сем’яў вайскоўцаў атрымалі ключы ад новых кватэраў

70 сем’яў вайскоўцаў Барысаўскага гарнізону атрымалі ключы ад новых кватэраў. Гэта адбылося на ўрачыстасці, прысвечанай 23 лютага, дню, у які адзначаюць свята Узброеныя Сілы Беларусі. 
Як паведамляе тэлеканал СТВ, апошнім часам беларускае войска актыўна рэалізуе праграму будаўніцтва службовага жылля. Неўзабаве дамы для вайскоўцаў будуць будавацца не толькі на бюджэтныя сродкі, але і на грошы інвестараў.