У Барысаве прапаршчык у масцы і з двума пісталетамі абрабаваў філіял банку

Прапаршчыка адной з вайсковых частак затрымалі ў Барысаве. Яго падазраюць ва ўчорашнім нападзе на мясцовы філіял банку.  Як паведамляе БелаПАН, у памяшканне філіялу зайшоў мужчына ў масцы і, пагражаючы двума пісталетамі, запатрабаваў перадачы яму грошай. Пасля гэтага ён зрабіў стрэл у столь, ударыў пісталетам кантралёра, завалодаў 14 мільёнамі рублёў і ўцёк.

У затрыманага прапаршчыка міліцыянты забралі пісталет Макарава, газавы пісталет, патроны і скрадзеныя грошы. Прызначаныя экспертызы мусяць даць адказ пра яго псіхічны стан.