У Барысаве з-за крызісу не дазволілі набываць настаўнікам кветкі і цукеркі
У Барысаве забаранілі вучням выпускных класаў збіраць грошы на арганізацыю экзаменаў — на набыццё кветак, цукерак і мінералкі для сяброў экзаменацыйнай камісіі, а таксама на дарагія падарункі класным кіраўнікам.
Упраўленне адукацыі Барысаўскага райвыканкама спасылаецца на тэлефанаванні і лісты незадаволеных грамадзян. У перыяд эканамічнага крызісу не ўсе бацькі школьнікаў могуць выдзяліць неабходную суму для падарункаў. Як паведамляе "Электронный Борисов", ліст упраўлення адукацыі зачытваецца дырэктарамі школаў на бацькоўскіх сходах.