У базе звестак невыязных асоб Памежнага камітэта каля 260 тыс. чалавек

База звестак невыязных асоб памежнай службы Беларусі цяпер налічае каля 260 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК) Вадзім Зайцаў. База беларускіх памежнікаў таксама ўключае звесткі, якія падаюцца расійскім бокам, а таксама інфармацыю пра асобаў, абвешчаных у вышуку па лініі Інтэрпола і іншых міжнародных структур.

Па словах памежніка, цяпер усе пункты пропуску на беларускай мяжы маюць аўтаматызаваныя сістэмы пашпартнага кантролю.

БелаПАН