У БДУ вялікі попыт на спецыяльнасць "дызайн" гуманітарнага факультэта
Па выніках прыёму дакументаў самы высокі конкурс у Беларускім дзяржаўным універсітэце — 17 чалавек на месца — адзначаны на спецыяльнасць "дызайн" гуманітарнага факультэта. БелаПАН прыводзіць лічбы для параўнання: у 2008 годзе конкурс на гэтую спецыяльнасць быў 16,6 чалавека на месца. Стабільна высокім застаецца конкурс на спецыяльнасці факультэта міжнародных адносін. Так, на "міжнародныя адносіны" конкурс склаў 6,3 чалавека на месца; на "міжнароднае права" — 5,4. Сярод факультэтаў натуральна-навуковага профілю самы высокі конкурс — 2,1 чалавека на месца — адзначаны на біялагічным факультэце.
Прахадны бал у 2009 годзе ў БДУ досыць высокі. Напрыклад, на спецыяльнасці "камп'ютарная бяспека" на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі ён склаў 358 (летась — 352), на спецыяльнасці "сусветная эканоміка" на факультэце міжнародных адносін — 357 (летась 344).
Сярэдні бал атэстата абітурыента БДУ дзённай бюджэтнай формы навучання ў 2009 годзе склаў 8,7 (летась — 8,5). У паўтара раза ў параўнанні з 2008 годам павялічылася колькасць медалістаў, якія паступалі ў БДУ. У ліку абітурыентаў гэтага года таксама сем пераможцаў міжнародных алімпіяд, 159 — агульнабеларускіх. Шэсць абітурыентаў з'яўляюцца лаўрэатамі спецыяльных фондаў прэзідэнта Беларусі.