У Беларусь пераязджае больш замежнікаў, чым з'язджае за мяжу беларусаў

У Беларусі штогод выдаюць каля 15 тысяч дазволаў на сталае пражыванне. У той жа час з краіны з'язджае каля 10 тысяч беларусаў.
Такія лічбы называе Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі нашай краіны. Паводле статыстыкі міністэрства ўнутраных спраў, замежнікі здзяйсняюць менш за адсотак ад агульнай колькасці злачынстваў.

Для параўнання - у Нямеччыне гэты адсотак у 50 разоў большы. Асноўнымі краінамі, адкуль у Беларусь традыцыйна прыязджаюць замежныя мігранты, застаюцца дзяржавы СНД, паведамляе тэлеканал ОНТ.