У беларуса ў мінскім аэрапорце канфіскавалі багаж коштам 700 мільёнаў

Кантрафактныя футры затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Іх знайшлі ў багажы грамадзяніна Беларусі, які прыбыў чартарным рэйсам з Італіі.  Футры ён меркаваў выкарыстаць у камерцыйных мэтах. А каб хутчэй рэалізаваць дарагі тавар, парушальнік вырашыў скарыстацца “зялёным калідорам” і не дэклараваць груз. Акрамя футраў у канфіскаваным багажы мытнікі знайшлі кажухі і скураныя вырабы.

Агулам было налічана 250 адзінак тавара на суму 700 мільёнаў рублёў, паведамляе тэлеканал СТВ