У Беларусі менш сталі купляць сыр і рыбу, больш — мяса, цукар і макароны

За першыя два месяцы 2009 года ў Беларусі прадалі 98,1 тыс.т мяса і мясапрадуктаў (у параўнанні з студзенем-лютым 2008 года паказчык павялічыўся на 2,9%).  Узрос таксама продаж алею (на 38,2% да 11,3 тыс.т), цукру (на 18,4% да 22,8 тыс.т), крупаў і бабовых (на 17,7% да 12,7 тыс.т), макаронных вырабаў (на 19,2% да 7,3 тыс.т), яек (на 2,5% да 176,4 млн. штук). Больш беларусы сталі купляць кандытарскіх вырабаў (на 3,6% да 24,1 тыс.т) і сокаў (на 4,8% да 39,2 млн. умоўных слоікаў).

Затое знізіўся продаж рыбы і морапрадуктаў, уключаючы селядцоў, на 16,7% (рэалізавана 12,5 тыс.т), сыру — на 5,6% (5,5% тыс.т). Безалкагольных напояў сталі купляць менш на 1,6% (да 3,3 млн. дал) масла — на 0,9% да 4,2 тыс.т.

БЕЛТА