У Беларусі могуць часткова адмяніць дэкларацыю грашовых пераказаў з-за мяжы
У Беларусі можа быць часткова адменена абавязковае дэклараванне грашовых пераказаў з-за мяжы. Пра гэта, па інфармацыі БелаПАН, заявіла намесніца міністра па падатках і зборах Ларыса Кандратава. Па яе словах нагодай сталі скаргі пенсіянераў, якія атрымліваюць грашовым пераказам нязначныя сумы. Кандратава паведаміла, што плануецца вызначыць гранічную суму грашовых пераказаў, якую можна атрымаць на працягу года без абавязковага дэкларавання і выплаты падаткаў. Чыноўніца кажа, што "гэта будзе лічба з трыма нулямі".