У Беларусі налічылі 1800 прастытутак, міліцыя ўсё часцей ловіць мужчын
Толькі ў Мінску на ўліку ў органах унутраных спраў знаходзіцца 780 прастытутак.
Пры гэтым за апошнія гады дынаміка практычна не мяняецца, кажуць праваахоўнікі. Сэксуальныя паслугі мужчын становяцца ўсё больш запатрабаванымі праз інтэрнэт, прычым не толькі жанчынамі, але і мужчынамі.
Сёлета за занятак прастытуцыяй да адказнасці прыцягнулі 756 асобаў. Пакаранне ў выглядзе арыштаў выкарыстоўвалася ў кожным сёмым выпадку, паведамляе БелаПАН.