У Беларусі навучаюцца каля 8000 студэнтаў з Туркменістана і 1500 — з Расіі

У Беларусі навучаюцца каля 8000 студэнтаў з Туркменістана і 1500 — з Расіі

У Беларусі налічваецца 14,6 тысячы замежных студэнтаў. Яны прадстаўляюць 92 краіны свету, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольш замежнікаў прыехала ў ВНУ нашай краіны з Туркменістана — 8191 чалавек, на другім месцы — расіяне (1554), на трэцім — кітайцы (722). Таксама ў Беларусі навучаюцца маладыя людзі з Украіны, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана, Нігерыі, Ірана, Лівіі, Турцыі, Ірана ды іншых краін.