У Беларусі праходзіць рэгістрацыю яшчэ адна вакцына супраць "свінога грыпу"
У цяперашні час у Беларусі праходзіць рэгістрацыю яшчэ адна вакцына супраць вірусу грыпу A/H1N1. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан. Па словах чыноўніцы, якія перадае БЕЛТА, гэта вакцына імпартнай вытворчасці, аднак краіна-вытворца не ўдакладняецца.
Цяпер праходзяць вакцынацыю супраць вірусу пандэмічнага грыпу людзі з так званай групы рызыкі: медыцынскія работнікі, супрацоўнікі камунальных службаў, МНС, міліцыі. Па словах спадарыні Качан, няма сэнсу прышчапляць усё насельніцтва Беларусі. Гэта яна растлумачыла тым, што ёсць пэўная тактыка імунізацыі і тэрміны, калі яна будзе эфектыўная. "Імунізацыя грамадзян, якія ўваходзяць у групы рызыкі, супраць гэтага віруса своечасовая", — падкрэсліла чыноўніца.