У Беларусі праходзяць затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху

Прэвентыўныя затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. Гэта адбываецца напярэдадні святочнай акцыі, якая мусіць сёння прайсці ў Мінску з нагоды 90-х угодкаў Дня Волі. Прэвентыўныя затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. Гэта адбываецца напярэдадні святочнай акцыі, якая мусіць сёння прайсці ў Мінску з нагоды 90-х угодкаў Дня Волі.

У Брэсце сёння раніцай затрыманы актывіст руху "За Свабоду" Канстанцін Балагура. Яго аўтамабіль спынілі міліцыянты і сказалі, што маюць інфармацыю пра перабітыя нумары на кузаве машыны. Пасля гэтага Балагуру, які збіраўся ехаць у Мінск, быў прывезены ў міліцыю.

За некалькі гадзінаў да гэтага на выездзе з Брэста быў спынены аўтамабіль з актывістамі Дзянісам Турчаняком, Андрэем Шарэндам і Міхаілам Ільіным. Падставай для гэтага стала тое, што машына нібыта была скрадзена і на ёй перабітыя нумары. Аўтамабіль Турчаняка даставілі ў Маскоўскі аддзел міліцыі, а пасажыраў адпусцілі. Цяпер яны спрабуюць дабрацца да сталіцы іншым чынам, інфармуе БелаПАН.

У Віцебску увечары 24 сакавіка былі затрыманыя чацвёра актывістаў "Моладзі БНФ". Яны ішлі па вуліцах горада пасля акцыі ў гонар БНР, праведзенай каля помніка Уладзіміру Караткевічу. Пасля апытання ў пастарунку ўсіх, акрамя Аляксандра Кузняцова, якога сёння чакае суд, адпусцілі.

Кузняцова пратрымалі ўсю ноч у ізалятары часовага ўтрымання, нягледзячы на тое, што ён з'яўляецца бацькам дзіцяці-інваліда.