У Беларусі прапануюць змяніць форму некалькіх выніковых школьных экзаменаў
У Беларусі прапануюць змяніць форму некалькіх выніковых школьных экзаменаў. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш. Паводле яго слоў, шэраг выніковых экзаменаў “набудуць іншую форму”. Якой яна будзе, якім чынам будзе праходзіць трансфармацыя, вызначаць па выніках абмеркавання, інфармуе БЕЛТА.
Сярод новаўвядзенняў — фармаванне сістэмы незалежнай ацэнкі якасці адукацыі. Магчыма, нават будзе створана спецыяльнае агенцтва.