У Беларусі сабралі ўжо 5,2 мільёна тон збожжа

Гаспадаркі Беларусі сабралі 5,218 мільёнаў тон збожжа. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Прыбрана 1,717 мільёнаў гектараў, або 75,2% ад агульнай плошчы зерневых і зернебабовых. Сярэдняя ўраджайнасць склала 30,5 ц/га.

Самая высокая ўраджайнасць у гаспадарках Гродзенскай вобласці, дзе з кожнага гектара збіраюць па 36,4 цэнтнераў. Па агульным аб'ёме скошаных пляцаў лідыруюць гаспадаркі Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей, дзе прыбрана адпаведна 82,7%, 81,6% і 81,3%.

БелТА” паведамляе, што тэмпаў уборкі збодда не хопіць для таго, каб скончыць жніво да сярэдзіны жніўня. Неабходна павялічыць іх да 5-7% у дзень, або не менш за 100 тысяч гектараў па краіне.