У Беларусі створаны прэпарат для павышэння фізічных здольнасцяў чалавека
Першы ў свеце прэпарат для павышэння фізічных здольнасцяў чалавека створаны беларускімі навукоўцамі. Як паведамляе Першы тэлеканал, ён спрыяе павышэнню рэсурсаў і магчымасцяў арганізма супрацьстаяць стрэсу, выкліканаму цяжкімі фізічнымі нагрузкамі. Цяпер у Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук вядуцца работы па стварэнні прэпарата для паніжэння халестэрыну ў крыві. Паводле папярэдніх ацэнак, гэты сродак будзе значна больш эфектыўны за лепшыя замежныя аналагі і да таго ж лекі, заснаваныя на натуральных кампанентах, будуць абсалютна бяспечныя для чалавека.