У Беларусі ўжо намалацілі рэкордныя 9 мільёнаў 127 тысяч тон збожжа

9 мільёнаў 127 тысяч тон складае валавы намалот збожжа ў Беларусі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сённяшні дзень.  Год таму на гэтую дату было сабрана 7 мільёнаў 393 тысяч тон. Пра гэта паведамілі ў Міністэстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. 

Па валавым зборы лідыруюць сельгасарганізацыі Мінскай вобласці, дзе сабраныя 2 мільёны 349 тон, на Гродзеншчыне намалацілі 1 мільён 752 тысячы тон. Найменш на Гомельшчыне - крыху больш за 1 мільён 100 тысяч тон збожжа.

Інтэрфакс