У Беларусі зарэгістраваная фірма неіснуючай краіны

У нашай краіне, якая мае афіцыйную назву “Рэспубліка Беларусь”, зарэгістраваная і дзейнічае фірма “Лукойл-Белоруссия”. Карэспандэнт Еўрарадыё вырашыў пацікавіцца, чаму так адбылося.  У брэсцкім прадстаўніцтве фірмы адказалі: "Таму што фірма расійская, на расійскі манер".

Прэс-аташэ галоўнага офісу ў Мінску Уладзімір Кабанаў заявіў: “Пішамся паводле нормаў рускай мовы, рэформы пятнаццаць гадоў таму назад. Вось і ўся загадка”.

Вось думка мінакоў на брэсцкіх вуліцах:

– Краіна называецца Беларусь. Але мне ўсё адно.
– Я прыежджая, з Масквы. Не ведаю, якія законы тут у вас беларускія, але ў нас такое забаронена.
– Зарэгістраваная такая фірма — значыць, працуе. А чаму "Белоруссия", не ведаю. Ім лепш відаць.
– З-за дзвюх літараў? Няправільна гэта. Трэба пісаць правільна.
– А нам няма розніцы.
– Як расіяне мы ў гасцях. Не ведаем. Абы для Беларусі было добра. Калі б у Расіі стали б фірму регістраваць “Руссия”? Мы Расію нашую любім і, як кажуць, абагаўляем. Скажаць яе назву...