У Беларусі змяняюцца правілы вядзення гульнявога бізнэсу
Новы прэзідэнцкі ўказ, які рэгулюе гэты від дзейнасці, з’явіўся 19 лістапада. Згодна з дакументам, ад 1 студзеня 2011 года дзейнасць у сферы гульнявога бізнэсу могуць ажыццяўляць выключна юрыдычныя асобы Беларусі. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі, абавязаныя здаць іх да 1 сакавіка 2011 года. Указ таксама ўдакладняе абмежаванні па размяшчэнні гульнявых установаў. Так, агульнага плошча клубу з гульнявымі аўтаматамі разам са службовымі памяшканнямі павінна быць не меней за 100 квадратных метраў, а казіно — не меней за 250 квадратных метраў. Гэтае абмежаванне, аднак, не распаўсюджваецца на гульнявыя ўстановы, якія месцяцца ў гатэлях катэгорыі “тры зоркі” і вышэй.
Апроч таго, такія ўстановы нельга размяшчаць у адной пабудове з адукацыйнымі ўстановамі, дзяржаўнымі медыцынскімі арганізацыямі, рэлігійнымі арганізацыямі, у жылых дамах, у памяшканнях дзяржаўных органаў. Гульнявыя ўстановы не могуць таксама суседзіць з аб’ектамі паштовай сувязі і электрасувязі, з санаторна-курортнымі ды аздараўленчымі арганізацыямі, з культурнымі ўстановамі і з фізкультурна-спортовымі збудаваннямі, паведамляе БелаПАН.