У Беларусі знізяць падаходны падатак па неасноўным месцы працы

У Беларусі ў 2008 годзе плануецца знізіць падаходны падатак па неасноўным месцы працы з 20% да 15%. Гэта прадугледжана папраўкамі ў некаторыя законы па пытаннях падаткаабкладання, якія дэпутаты плануюць разгледзець сёння ў першым чытанні. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Святлана Гіль.

Па словах дэпутата, у законапраекце прадугледжана, што ў наступным годзе людзям, якія маюць два месцы працы, не трэба несці дэкларацыю аб прыбытках па неасноўным месцы працы ў падатковую інспекцыю. Для гэтага можна проста напісаць заяву па месцы працы.

БЕЛТА