У Беларусі зробяць факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля XVI ст.

Беларускі экзархат РПЦ прыступае да выпуска факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля XVI ст. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар выдавецтва экзархата Уладзімір Грозаў.  Выданне ініцыявала нацыянальная бібліятэка Беларусі, блаславіў мітрапаліт Філарэт і паддтрымаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле дырэктара выдавецтва Аляксандра Вейніка, для выпуска Евангелля фатограф Андрэй Шчукін зрабіў дэтальныя здымкі арыгінала. Кнігу выпусцяць да прыезду маскоўскага патрыярха Кірыла ў верасні сёлета. Факсімільнае выданне Бібліі будзе яму падарункам.