У браслаўскіх лясах злавілі нелегалаў з Украіны і Малдовы
Сем нелегалаў злавілі за два дня беларускія пагранічнікі ў Браслаўскім раёне каля мяжы з Латвіяй. Спачатку былі затрыманыя двое ўкраінцаў, якія прабіраліся лясамі з
Латвіі на радзіму. Пасля пагранічнікі знайшлі ў лесе пакінуты
аўтамабіль. З дапамогай службовага сабакі ўдалося натрапіць на след
пяцёх грамадзян Малдовы, якія рухаліся да беларуска-латвійскай мяжы.
Іх затрымалі ў вёсцы Лукшы на Браслаўшчыне. Затрыманыя прызналіся, што канчатковай мэтай іх падарожжа мусілі стаць краіны Еўрасаюза, дзе яны збіраліся знайсці працу.
Інтэрфакс
Іх затрымалі ў вёсцы Лукшы на Браслаўшчыне. Затрыманыя прызналіся, што канчатковай мэтай іх падарожжа мусілі стаць краіны Еўрасаюза, дзе яны збіраліся знайсці працу.
Інтэрфакс