У Брэсце абвінавацілі ў брыдкаслоўі праваабаронцу Рамана Кісляка
У Брэсце затрыманы праваабаронца Раман Кісляк. Спачатку міліцыянтам падаўся "падазроным" ягоны аўтамабіль. Нібыта, ён быў удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння. Пасля міліцыянты заявілі Кісляку, што ён "выкрыкваў нецэнзурныя словы ў
адрас супрацоўнікаў ДАІ". Праваахоўнікі не хавалі сапраўднай мэты
затрымання Кісляка - перашкодзе яго паездцы ў Мінск на "Еўрапейскі
марш".
БелаПАН
БелаПАН