У Брэсце апазіцыянеры выклікалі на сустрэчу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Брэсцкія апазіцыянеры прапанавалі сустрэчу тром дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, абраным ад абласнога цэнтру. Адпаведныя лісты былі накіраваныя Алегу Вялічку, Святлане Гіль і Валянціне Качан. Дэпутатам прапануецца “абмеркаваць актуальныя пытанні
грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця” Беларусі і
Брэста. Сустрэчу мяркуецца правесці 26 верасня ў рэдакцыі недзяржаўнай
газеты “Брэсцкі кур’ер”.
Актывісты ўжо падрыхтавалі шэраг пытанняў, якія датычаць умоваў дзейнасці палітычных партый, фактаў звальнення людзей з працы па палітычных матывах, сітуацыі са СМІ, адмены сацыяльных льгот.
БелаПАН
Актывісты ўжо падрыхтавалі шэраг пытанняў, якія датычаць умоваў дзейнасці палітычных партый, фактаў звальнення людзей з працы па палітычных матывах, сітуацыі са СМІ, адмены сацыяльных льгот.
БелаПАН