У Брэсце грузавік сутыкнуўся з... гаўбцом жылога дома (фота)
Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны ў аўторак, 27 жніўня.
Як паведамляе прэс-служба МНС, аўтамабіль ЗІЛ-130 з паўпрычэпам на вуліцы Будзённага "зачапіў" гаўбец двухпавярховага жылога дома. Высветлілася, што ён перавозіў будаўнічыя рыштаванні. У выніку, узнікла пагроза, што гаўбец можа абрынуцца. Выратавальнікі яго часткова разабралі. Сам будынак не пацярпеў.
Адзначаецца, што на момант здарэння людзей у кватэры не было.


Фота — mchs.gov.by