У Брэсце міліцыя затрымала п'яных, якія зрывалі нацыянальны сцяг (фота)
У Брэсце трое маладых людзей спрабавалі ўчыніць скандал каля пікетаў па зборы подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Міліцыянты затрымалі дваіх. Адзін з затрыманых назваўся "Андрэем Старуном, простым рабочым". Ён патлумачыў:
Затрыманы: "Я не задаволены тым, што вывесілі гэты флаг… як бы гэта разумна выразіцца… які яны прыдумалі з нейкай там гісторыі. Хацеў яго зняць, але маладыя людзі не далі. Я выклікаў нарад міліцыі. Мой сябар вось таксама затрыманы. Лічу, што трэба выказваць сваё меркаванне, няхай нават ты "выпіўшы".
Высветлілася, што "просты рабочы" і яго сябар вучацца ў політэхнічным коледжы. На затрыманых міліцыянты склалі пратакол.
А тым часам людзі ў цывільным знялі нацыянальны сцяг, які правісеў ля пікетаў перад Калгасным рынкам агулам два дні. Як раней паведамляла Еўрарадыё, бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны ў цэнтры Брэста ў панядзелак 11 кастрычніка.

На фота: Канфлікт каля пікетаў у Брэсце. На пярэднім плане “просты рабочы” (справа) і ягоны сябар.