У Брэсце на 300-тысячны горад залітая адна прыстойная хакейная каробка (фота)
Еўрарадыё вырашыла разабрацца, як у Брэсце з коўзанкамі (адкрытымі лядовымі пляцоўкамі). Атрымалася чыстае расчараванне, бо нармалёвы лёд знайшоўся па "народным тэлеграфе" адно ў школе №16.
Каробка ў СШ 16 Брэста ўжо месяц як у поўнай эксплуатацыі.
Як сказалі школьнікі, каробка — гэта вынік іх супрацы з фізруком Сяргеем Ахрэмуком. Ездзяць сюды з усяго горада, аддаючы перавагу нават перад Лядовым палацам, дзе плата 10,5 тыс. рублёў за гадзіну трэніроўкі і настолькі слабое асвятленне, што нават “варотчык шайбу не бачыць”.
Што да асобы Сяргея Сяргеевіча, дык удалося даведацца, што спадар Ахрэмук у 2008 атрымаў тытул “настаўнік года”. Чалавек на сваім месцы. А вось другія не зусім. Альбо зусім не? У гарадскім парку на штучных азёрах некалькі пятачкоў расчысцілі самі наведвальнікі, але паверхня на злом нагі і галавы.
Паводле інфармацыі камунальных службаў, якія займаюцца агульнагарадскімі каткамі, у Брэсце ёсць яшчэ шэсць абсталяваных каткоў. Бадай што, лепш бы іх не было: лёд усюды “гарбаты”, небяспечна зламаныя дошкі, а на адным пляцы дык увогуле жалезная валейбольная стойка апынулася ўнутры. Памеры “каробак” смяхотныя: 7 на 12 метраў. А наперадзе яшчэ месяц сур’ёзнай зімы.
Хакейныя “каробачкі” ў Брэсце выклікаюць пытанне: хто пакраў дошкі?
Каробка для экстрэмалаў з жалезнай стойкай
У мікрараёне Ўсход каля фізкультурна-аздараўляльнага камбіната каробку раскралі настолькі, што засталося адно агарадзіць навагоднюю ялінку.
Каробка каля ФАКа