У Брэсце пакуль няма ніводнага адмоўнага рашэння па "Карце паляка"

У польскім консульстве ў Брэсце пакуль няма ніводнага адмоўнага рашэння па "Карце паляка".  Як распавёў Еўрарадыё віцэ-консул амбасады Польшчы ў Брэсце Роберт Дуда, пакуль ёсць толькі пазітыўныя рашэнні па "Карце паляка".

Робэрт Дуда: "Пакуль у нашым кансульстве толькі пазітыўныя рашэнні – іх каля 150. Адмоўных няма. На сённяшні дзень зарэгістравана ў нас каля тысячы чалавек, аднак штодня адбываецца каля 18-20 сустрэчаў с консулам тых, хто падае дакументы".