У Брэсце праходзіць грамадзянская паніхіда па загінулых у Расіі турыстах

Грамадзянская паніхіда па загінулых у Мурманскай вобласці Расіі беларускіх турыстах праходзіць сёння ў Лядовым палацы ў Брэсце.  Нагадаем, 3 сакавіка з Брэста выправілася ў Хібіны, у раён Ловазёрскіх тундраў, зарэгістраваная  група з 6 чалавек: Міхаіл Карпеш (1981 год нараджэння), Дар’я Трацынская (1983), Аляксандра Коўган (1987), Яўген Траскевіч (1986), Аляксандр Юрага ды Дзмітрый Фамін. На месцы яны зарэгістраваліся па тэлефоне і нягледзечы на снегапад выправіліся на два тыдні ў лыжны паход. Але на перавале Таваёк 8 сакавіка групу накрыла лавіна, якая сыйшла з 50-метровай вышыні. Карпеш, Трацынская, Коўган і Траскевіч загінулі.

Учора позна ўвечары ў Брэст з Мурманска прывезлі целы загінулых маладых людзей. Труны былі дастаўленыя ў спецыяльным вагоне. Суправаджалі іх двое пазасталых у жывых сяброў, Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін, а таксама родныя загінулых.






Да цягніка з прычапным спецвагонам з Мурманска прыйшло каля 100 чалавек.

Павел Карпеш, брат загінулага кіраўніка групы Міхаіла, выказаў падзяку за намер распаўсюдзіць інфармацыю пра дабрачынны рахунак на карысць сем'яў загінулых. Яго паведаміў Еўрарадыё адзін з кіраўнікоў турклуба.

Падаем рахунак:
ТАА “АСБ” Беларусбанк,
аддзяленне 126, філіял 126
р\р 3819382105438
МТО 252
нумар дабрачыннага рахунка 000000030