У Брэсце суд аштрафаваў актывіста за акцыю каля помніка 1000-годдзю горада
На 140 тысяч рублёў аштрафаваны судом Ленінскага раёна Брэста актывіст дэмакратычных сілаў Міхаіл Ільін. Ён быў пакараны за "дробнае хуліганства", а насамрэч за акцыю каля помніка 1000-годдзю горада.
БелаПАН нагадвае, што ўвечары 17 жніўня каля помніка адбыўся флэшмоб мясцовых актывістаў апазіцыі. Яны паставілі аркуш картону, на якім была напісаная літара "Ў" у чорнай рамцы з жалобнай стужкай, усклалі вянок і запалілі свечкі. Такім чынам яны "ўшанавалі памяць" літары, якая адсутнічае ў беларускамоўных тэкстах на бронзавых шыльдах, размешчаных у ніжняй частцы скульптурнай кампазіцыі. Спецыялісты налічылі ў тэксце не менш за 75 памылак.
Разам з Ільіным каля помніка быў затрыманы каардынатар руху "За Свабоду" па Брэсце Дзяніс Турчаняк. Яго аштрафавалі на 1 млн 400 тыс. рублёў.