У Брэсце супраць актывіста партыі БХД "шыюць справу" па крадзяжы

Удзельніка аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД Змітра Шурхая брэсцкія міліцыянты вінавацяць у крадзяжы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Зміцер Шурхай. Участковы Андрэй Бычак па тэлефоне прапанаваў яму з’явіцца для размовы ў апорны пункт міліцыі на вуліцы Чырванагвардзейскай. Нібыта Шухрай 26 красавіка каля кавярні “Лунный свет” забраў у ляжачага п’янага з кішэні грошы. Быццам бы ёсць сведкі, якія запісалі нумар ягонага аўтамабіля.

Зміцер Шурхай адмовіўся ісці да міліцыянтаў без позвы. Патлумачыў, што не мог 26-га красавіка ездзіць на аўтамабілі.

Зміцер Шурхай з’яўляецца каардынатарам па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя па Брэсцкай вобласці.