У Брэсце ў змененым фармаце прайшоў парад нячысцікаў і сілаў дабра (фота)
Тэатралізаванае свята вуліцы Падгародскай адбылося ў Брэсце. Як заўсёды, асноўная нагрузка прыпала на брэсцкі Свабодны тэатр. Сёлета традыцыйны парад ведзьмакоў, нячысцікаў і сілаў дабра быў зменены і меў рысы вулічнага спектаклю. Дадаўся рок-канцэрт, які, праўда, не прынёс арганізатарам вялікіх дывідэндаў.
Адным з акцэнтаў была самадзейнасць, таму сёлета ў свяце вуліцы Падгародскай брала ўдзел на сотню-другую людзей больш, чым летась.