У Брэсце за фальсіфікацыі асудзілі на два гады калоніі міліцыянта
На два гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму асуджаны былы ўчастковы інспектар брэсцкай міліцыі. Яго пакаралі за фальсіфікацыю матэрыялаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Старшы лейтэнант міліцыі мінулай восенню падрабіў пратаколы і акты забрання самагону ў чатырох грамадзян, а таксама іх тлумачэнні, якія пацвярджалі віну самагоншчыкаў.
Суд гэтыя справы спыніў, а ў адносінах 26-гадовага міліцыянта распачалі крымінальную справу па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе БелаПАН.