У Брэсце затрыманы туркмен, які кіраваўся ў Французскі замежны легіён
У Брэсце затрымалі 20-гадовага грамадзяніна Туркменіі, які спрабаваў прабрацца на тэрыторыю Польшчы ў таварным вагоне з вуглём, а адтуль у Францыю, для паступлення ў Французскі замежны легіён. Там яго і выявіў нарад памежнага пункта пропуску «Буг». Пры аглядзе цягніка службовы сабака пачуў чалавека. Па словах маладога чалавека, апошнія паўтара года ён бадзяўся па Расіі. Затым вырашыў адправіцца ў Еўропу. З Пецярбурга дабраўся ў Мінск, і ў той жа дзень прыехаў у Брэст. Зараз памежнікі ўдакладняюць яго асобу. Няўдалага легіянера папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці за паўторную спробу патрапіць у Еўропу без дакументаў, паведамляе ОНТ.