У брэсцкім судзе разглядаюць справу серыі гучных забойстваў састарэлых
Разгляд справы пра серыю гучных забойстваў састарэлых у Драгiчынскiм раёне пачаў Брэсцкі абласны суд.
На лаве падсудных — двое маладых мужчын, адзiн з iх прыехаў на Драгiчыншчыну з Украiны, другi наогул не мае пэўнага месца жыхарства. Ім прад’яўлена абвiнавачванне ў забойствах шасцi адзiнокiх састарэлых пенсiянерак.
Следства таксама сабрала факты аб разбойных нападах гэтых грамадзян на жыхароў Гродзенскай вобласцi. Абвiнавачваныя не ўмеюць нi чытаць, ні пiсаць, але свае злачынствы ўмела планавалi, паведамляе газета "Звязда".
Спачатку яны дапамагалi бабулькам па гаспадарцы, уцiралiся ў iх давер. Затым душылi сваiх ахвяраў, смерць маскiравалi пад натуральную, забiралi грошы i ўсё самае каштоўнае.
Паводле слоў старшага памочнiка пракурора Брэсцкай вобласцi Вольгi Дзмiтрук, суд можа працягнуцца да двух месяцаў. Патрэбна апытаць больш за сто сведак.