У Брэсцкім універсітэце вывесілі антыкарупцыйную памятку (фота)

На дошцы абвестак вісіць памятка, падпісаная “Аддзел праўнай і камерцыйнай працы. У ёй змешчаная інфармацыя пра тое, што такое карупцыя, якія віды карупцыі асабліва распаўсюджаныя ў сферы адукацыі, якое пакаранне за карупцыю прадугледжана заканадаўствам. Асабліва падкрэслена, што з 1 студзеня 2009 года пераглядаць прысуды ў справе карупцыі можа толькі кіраўнік дзяржавы.