У брэсцкую недзяржаўную газету прыслалі пакет з пагрозамі
Газета “Брестский курьер” атрымала канверт з выразанымі артыкуламі пра кобрынскую журналістку Наталлю Радзіну і кнігі Уладзіміра Някляева ў брэсцкіх бібліятэках, а таксама рэдакцыйны артыкул Мікалая Аляксандрава. На выразках былі хамскія выказванні пра герояў публікацыі ды журналістаў. Канверт быў падпісаны “патрыёты Беларусі”.
Рэдактар Мікалай Аляксандраў патлумачыў:
Аляксандраў: "Я бачу за гэтым цэлы псіхалагічны пласт людзей, падманутых прапагандай. Ды і ў гісторыі яны пагразлі далёка ў савецкіх часах і не могуць адтуль вылезці".
Хамы не спалохалі, яны здзівілі, кажа рэдактар. Пагрозы "закрыць газецёнку" — гэта другі ці трэці выпадак за сем гадоў. Газета не будзе звяртацца ў праваахоўныя органы, бо не бачыць у гэтым сэнсу, паведаміў Аляксандраў.