У Бярозаўцы з працы звальняюць актывіста руху "За свабоду"

Актывіст даведаўся аб гэтым з ліста з подпісам дырэктара заводу.  Прычыны звальнення ў лісце не ўказваюцца.

Сяргей Трафімчык займаў актыўную пазіцыю па адстойванню правоў рабочых заводу. Па меркаванню самога Сяргея гэта і стала галоўнай прычынай адмовы працягнуць з ім кантракт.