У Бярозаўскім раёне на аўтазаправачнай станцыі скралі 2500 літраў дызпаліва

У Бярозаўскім раёне на аўтазаправачнай станцыі скралі 2500 літраў дызпаліва. Паводле звестак следства, невядомыя прасвідравалі трубаправод у некалькіх дзесятках метрах ад АЗС у вёсцы Хойнікі. Дырэктар СПК “Аграфірма “Малеч”, якой належыць аўтазаправачная станцыя, сцвярджае, што злодзеі кралі паліва на працягу двух тыдняў. Аператыўнікі таксама мяркуюць, што невядомыя маглі неаднаразова там запраўляцца.

Цікава, што факт крадзяжу выкрылі працаўнікі сельгаспрадпрыемства, якія знайшлі ў трубапровадзе дзірку, зачыненую коркам.

БелаПАН