У Бярозаўскім раёне невядомыя скралі ядахімікаты на 9 тысяч долараў

Ядахімікатаў на 9 тысяч долараў скралі са склада сельгаспрадпрыемства ў Бярозаўскім раёне. Невядомых не спынілі тры навясныя замкі. Яны забралі 14 найменняў ядахімікатаў - каля 200 літраў вадкіх (у каністрах) і амаль 8 кілаграмаў грануляваных (у пакетах).

Праваахоўнікі не выключаюць, што злодзеі дзейнічалі па наводцы і збіраюцца вывезці скрадзенае ва Украіну для продажу мясцовым фермерам і сельгаспрадпрыемствам.

БелаПАН