У Бярозе міліцыянты затрымалі 33-гадовага эксгібіцыяніста
Аперацыю па затрыманню эксгібіцыяніста правялі міліцыянты ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці. Праваахоўнікаў выклікалі мясцовыя жыхары.
Паводле іх словаў, невядомы мужчына распрануўся каля мясцовай школы і дэманстраваў сваю мужчынскую годнасць двум дзяўчатам, вучаніцам 8-га класа. Яго спрабавалі затрымаць мясцовыя жыхары, але няўдала.Мужчына пераплыў рэчку і спрабаваў схавацца ў прыватным сектары. Паводле словаў начальніка крымінальнага вышуку Барозаўскага РАУС Сяргея Ігнацюка, ніхто не пусціў чалавека ў мокрай вопратцы ў сваю хату, таму затрымаць міліцыянтам яго было нескладана.
Эксгібіцыяніст не змог патлумачыць сваіх паводзінаў. Вядома, што ў яго ёсць жонка і дзеці. Распачатая крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства”. Мужчыну адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Бяроза