У Быхаўскім раёне пры выбуху міны загінуў мужчына, другі — цяжка паранены

Міна ўзарвалася ў двары дома 38-гадовага жыхара вёскі Хомічы. У выніку гаспадар загінуў, 22-гадовы маладзён дастаўлены ў лякарню.

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УЎС Магілёўскага аблвыканкама паведамілі, што выбух адбыўся ў выніку разборкі міны часоў вайны. У двары дома таксама выяўленыя яшчэ 3 міны, інфармуе “Інтэрфакс”.