У цэнтры Мінска затрымалі апазіцыянераў за акцыю ў падтрымку палітвязняў
Моладзевыя лідэры Яўген Афнагель і Максім Вінярскі былі затрыманыя ўвечары 21 верасня за правядзенне ў цэнтры Мінска акцыі салідарнасці з палітвязнямі, перадае “Хартыя ‘97”.
Каля 10 чалавек выйшлі на плошчу Якуба Коласа з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага. Акцыя працягвалася 20 хвілін.
Калі яе ўдзельнікі сталі разыходзіцца, міліцыянты затрымалі Афнагеля і Вінярскага. Іх даставілі ў Савецкі РУЎС.
Позна ўвечары Афнагель быў вызвалены без складання пратаколу. Вінярскі быў абвінавачаны ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства і правёў ноч у турме. Сёння яго будуць судзіць у судзе Савецкага раёна.