У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі лідэры атрымалі перамогі

На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі каманды, якія ўваходзяць у групу лідэраў, 16 кастрычніка атрымалі перамогі.
Жлобінскі "Металург" перамог у гасцях гродзенскі "Нёман" — 2:1, "Гомель" быў мацнейшы за "Брэст" — 3:1, а "Металургс" з Ліепаі перамог "Латгале" з Даўгаўпілса" — 4:3.

Астатнія вынікі:

"Керамін" (Мінск) — "Хімік-СКА" (Наваполацк) — 1:3;
"Шыннік" (Бабруйск) — "Віцебск" — 1:3;
"Огрэ" — "Рыга-2000" — 4:6.

Наступны тур пройдзе 19—20 кастрычніка.

Становішча каманд:
1. "Юнацтва" (Мінск) — 34 ачкі (14 матчаў; розніца шайб 54-30),
2. "Металург" — 33 (15; 53-31),
3. "Гомель" — 32 (15; 47-39),
4. "Металургс" — 31 (14; 50-33),
5. "Хімвалакно" (Магілёў) — 28 (14; 47-35),
6. "Віцебск" — 28 (15; 41-29),
7. "Хімік-СКА" — 22 (15; 52-50),
8. "Керамін" — 21 (15; 40-39),
9. "Нёман" — 17 (15; 39-39),
10. "Рыга-2000" — 17 (15; 48-57),
11. "Шыннік" — 15 (13; 32-41),
12. "Огрэ" — 12 (14; 37-51),
13. "Латгале" — 11 (15; 29-59),
14. "Брэст" — 5 (15; 21-57).

БелаПАН