У Чарнобыльскую зону АДС павёз газету "Товарищ", а БНФ – хлеб і цукеркі
Лідэры Аб'яднаных дэмакратычных сілаў здзяйсняюць паездку па Чарнобыльскай зоне. Кіраўнікі АГП Анатоль Лябедзька і Яраслаў Раманчук, а таксама лідэр Партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін плануюць наведаць тры "чарнобыльскія" раёны. Карэспандэнт Еўрарадыё датэлефанаваўся Анатолю Лябедзьку, калі апазіцыянеры былі на дарозе ў Хойнікі:
Лябедзька: "Гэта ўжо другі год запар 26-га мы выязджаем непасрэдна ў "зону", каб атрымаць інфармацыю, як кажуць, непасрэдна з першых рук і першых вуснаў... Аддадзім даніну памяці тым, хто пацярпеў ад гэтай катастрофы. Дзе мажліва - там раздамо спецыяльны выпуск газеты "Товарищ", прысвечаны Чарнобылю".
Таксама па чарнобыльскіх вёсках пачалі паездкі і актывісты Партыі БНФ. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч, у суботу фронтаўцы наведалі Магілёўшчыну, а сёння збіраюцца праехаць па Гомельшчыне, па трасе Брагін-Хойнікі.
Янукевіч: “Папярэдне ў нас такія планы – праехаць уздоўж дарогі Брагін-Хойнікі. Там у вёсках старыя людзі, і ім нейкі хлеб, можа, цукеркі ці якой садавіны прывезці – гэта таксама ўжо добра. Вось мы гэта плануем. Ну, а таксама спецвыпуск “Навінаў БНФ”, прысвечаных менавіта тэме наступстваў Чарнобылю. У гэтую паездку будзе менш людзей, чым па Магілёўшчыне – я думаю, што 4-5 чалавек”.