У Чашніках даяркі і трактарысты даюць клятву на вернасць прафесіі
Новую традыцыю прыдумалі аддзел ідэалогіі Чашніцкага райвыканкама і мясцовая філія БРСМ. Яны ж склалі і тэкст клятвы на вернасць прафесіі, якую, пачынаючы з бягучага году, будуць даваць усе маладыя спецыялісты, якія трапляюць у раён па размеркаванні. Падрабязнасці гэтай акцыі паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“У самой клятве нічога асаблівага няма - стандартныя абяцанні быць вернымі і працягваць традыцыі. Цікава, што разам з выпускнікамі вышэйшых навучальных установаў такую клятву будуць даваць літаральна ўсе маладыя спецыялісты - механізатары, будаўнікі, жывёлаводы, прадавачкі.
Першая падобная ўрачыстасць адбылася днямі ў раённым палацы культуры. Клятву прынеслі 98 юнакоў і дзяўчат”.