У чэмпіянаце Беларусі па футболе вызначаюць кандыдата на вяртанне ў 1-ю лігу
У суботу прайшлі матчы 24 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. “Віцебск” на сваім полі саступіў “Шахцёру” – 1:2. З такім жа лікам жодзінскае “Тарпеда” дома прайграла “Нафтану”. Чэмпіён краіны БАТЭ перамог мінскае “Дынама” з лікам 2:1.
Праўдападобна, “срэбра” і “бронзу” разыграюць паміж сабой МТЗ-РЫПА і
“Шахцёр”.
Працягваецца не толькі барацьба за срэбраныя і бронзавыя медалі, але і за права застацца ў лізе мацнейшых. У гэтай сувязі адзначым нечаканую перамогу “Дарыды” ў Гродне над “Нёманам” – 3:0. Пасля гэтай перамогі “Дарыда” значна палепшыла сваё турнірнае становішча.
“Смаргонь” на сваім полі прайграла МТЗ-РЫПА з лікам 0:1. Адзіны гол у матчы на 2-й хвіліне забіў Вячаслаў Глеб. Брэсцкае “Дынама” прайграла “Гомелю” – 0:2. “Мінск” і “Днепр” разышліся мірам – 0:0.
Такім чынам, “Мінск” (у яго ўсяго 15 ачкоў) вяртаецца ў першую лігу. Яшчэ адну “пуцёўку” разыграюць “Дарыда” (25 ачкоў), брэсцкае “Дынама” (24), “Днепр” і “Смаргонь” (па 23). Да фінішу чэмпіянату засталіся два туры.