У чэрвені 165 жыхароў Баранавічаў шпіталізаваныя з-за атручання алкаголем
Толькі за чэрвень у баранавіцкія шпіталі патрапілі 158 чалавек з дыягназам “вострая алкагольная інтаксікацыя”. Яшчэ 165 пацыентаў мелі спадарожныя алкагольныя захворванні (спецыфічныя паражэнні ўнутраных органаў і нервовай сістэмы).
Пры многіх выпадках атручвання алкаголем “хуткая” абмяжоўвалася першай дапамогай, але і так дзясяткі выклікаў блакуюць лячэнне хворых, чый стан з алкаголем не звязаны. Зрэшты, як лічыць нарколаг Святлана Залеўская, цяжка вінаваціць людзей у алкагалізацыі, бо ў сучасным беларускім грамадстве яна пачынаецца ў 13-14 год – звычайна з піва.